Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Ліп 2026

Кожны тыдзень падраздзяленні МНС больш за 8 тыс. разоў выязджаюць на дапамогу людзям - Сіняўскі

Кожны тыдзень падраздзяленні МНС больш за 8 тыс. разоў выязджаюць на дапамогу людзям - Сіняўскі

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штотыднёва падраздзяленні МНС выконваюць больш за 8 тыс. выездаў для аказання дапамогі людзям. Аб гэтым журналістам расказаў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ў час урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню пажарнай службы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Штотыднёва падраздзяленні МНС па ўсёй краіне выконваюць больш як 8 тыс. выездаў для аказання дапамогі людзям, ліквідуюць больш як 100 пажараў на працягу тыдня, а гэта тысячы выратаваных чалавечых жыццяў і эвакуіраваных з месцаў надзвычайных сітуацый людзей", - сказаў Вадзім Сіняўскі.

У гэтым годзе пажарнай службе Беларусі спаўняецца 173 гады. Упершыню на дзяржаўным узроўні пытанне аб стварэнні пажарнай часці ў Мінску было разгледжана 25 ліпеня 1853 года, калі Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская дума зацвердзілі штатны расклад, склад абозу і пачалі фарміраванне каманды ў горадзе. У першую афіцыйна арганізаваную каманду ўвайшоў 51 чалавек.

"Пажарная служба сучаснай Беларусі ў рэжыме 24/7 выконвае пастаўленыя перад ёю задачы. Так было, так ёсць і так будзе на працягу доўгіх гадоў. 173 гады таму была сфарміравана першая пажарная часць у Мінску. За гэты час шмат што змянілася, але сама сутнасць дзейнасці засталася ранейшай. Людзі тады тушылі пажары і змагаліся з агнём, які наносіў даволі сур'ёзны ўрон гораду і насельніцтву, і сёння мы сутыкаемся з даволі сур'ёзнымі надзвычайнымі сітуацыямі, якія даводзіцца аператыўна ліквідоўваць", - адзначыў міністр.

Сёння падраздзяленні выратавальнага ведамства актыўна развіваюцца. На іх узбраенне паступае сучасная тэхніка і абсталяванне. Але галоўным залогам паспяховага выканання задач работнікамі МНС застаецца іх прафесіяналізм. "Універсітэт грамадзянскай абароны, нашы інстытуты перападрыхтоўкі кадраў, першапачатковага абучэння даюць магчымасць даць неабходныя веды і ўменні людзям, якія прыходзяць на работу ў МНС", - падкрэсліў Вадзім Сіняўскі.

На плошчы Перамогі ў Мінску кіраўніцтва, работнікі, ветэраны выратавальнага ведамства, а таксама ганаровыя госці ўсклалі кветкі да манумента. Пасля завяршэння цырымоніі ўскладання работнікі МНС атрымалі заслужаныя ўзнагароды за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый. Узнагароды таксама атрымалі ратавальнікі, якія праявілі мужнасць і прафесіяналізм пры ліквідацыі пажару, які ўспыхнуў 28 чэрвеня ў Мінску на вул.Леніна.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажарнай службы, прадоўжылі ў парку Горкага. Арганізатары падрыхтавалі для гасцей свята канцэрт, парад плавальных сродкаў на акваторыі ракі Свіслач з паказальнымі выступленнямі авіяцыі МНС і шмат іншага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі