Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Oct 2015

Копф: Аўстрыя высока цэніць намаганні кіраўніцтва Беларусі па дасягненні прагрэсу ў вырашэнні ўкраінскай праблемы

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўстрыя высока цэніць намаганні кіраўніцтва Беларусі па дасягненні прагрэсу ў вырашэнні ўкраінскай праблемы. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнц Копф на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі высока цэнім намаганні кіраўніцтва Беларусі і, перш за ўсё, Прэзідэнта Беларусі па дасягненні прагрэсу ва ўрэгуляванні ўкраінскай праблемы", - сказаў Карлхайнц Копф. Ён дадаў, што такой жа думкі прытрымліваецца і Еўрасаюз у цэлым. "Беларусь з'яўляецца краінай, стабільнай не толькі з пункту гледжання ўнутранай палітыкі, але яна мае патэнцыял, прыкладае намаганні для таго, каб стабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне. Можам з упэўненасцю сказаць, што Беларусь з'яўляецца донарам стабільнасці ў рэгіянальным кантэксце", - адзначыў ён.

У гутарцы з журналістамі Карлхайнц Копф таксама звярнуў увагу, што выступае за актывізацыю супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі на ўзроўні парламентаў. "У аўстрыйскім парламенце ёсць практыка стварэння груп па супрацоўніцтве з парламентамі іншых краін, дзякуючы чаму дэпутаты маюць магчымасць актыўней узаемадзейнічаць з замежнымі калегамі. Сёння на сустрэчы мы якраз абмяркоўвалі магчымасць больш аператыўнага стварэння такіх груп", - праінфармаваў ён.

Акрамя таго, першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі адзначыў важнасць актывізацыі адносін у эканамічнай сферы. "Сёння праходзіць форум з удзелам бізнесменаў Аўстрыі, Беларусі і Расіі, і я шмат чуў ад аўстрыйскіх кампаній, што яны з задавальненнем працуюць у Беларусі, таму што тут стабільныя ўмовы, а гэта стварае добрую аснову для яшчэ больш актыўнага эканамічнага ўзаемадзеяння", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі