24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Контрразведкай КДБ у бягучым годзе выяўлена і задакументавана дзейнасць больш як 70 агентаў замежных спецслужбаў. Аб гэтым журналістам па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб рабоце контрразведкі, Іван Тэртэль канстатаваў, што спецслужбы замежных дзяржаў прымяняюць новыя формы і метады работы - напрыклад, дыстанцыйную вярбоўку. "У бягучым годзе контрразведкай камітэта выяўлена і задакументавана дзейнасць больш як 70 агентаў замежных спецслужбаў. Дзейнасць асобных з іх - немаленькай колькасці - спынена ў крымінальна-працэсуальным парадку. Калі добра працуе контрразведка, лягчэй працуецца і разведцы", - падкрэсліў Іван Тэртэль.
Паводле яго слоў, замежная разведка зацікаўлена ў тым ліку ў пытаннях, якія звязаны з размяшчэннем на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі і ракетнага комплексу "Арэшнік". "Замежныя спецслужбы праводзяць вельмі маштабную работу, каб маніторыць сітуацыю. Мы прагназавалі такое развіццё падзей. Таму заявы асобных палітычных дзеячаў і прадстаўнікоў спецслужбаў замежных дзяржаў, нашых суседзяў, мы прагназавалі. І нават ведалі, што яны будуць", - дадаў старшыня Камітэта дзяржбяспекі.
