Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Лют 2017

Колькасць работнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі скароціцца да 118 чалавек

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць работнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі скароціцца да 118 чалавек, у іх ліку 108 дзяржслужачых. Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы нумар 40 "Аб аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы па скарачэнні дзяржаўнага апарату колькасць дзяржаўных служачых Адміністрацыі Прэзідэнта скарачаецца на 30 працэнтаў. Указ уступае ў сілу 1 мая 2017 года.

Указам зацверджаны ў новай рэдакцыі Палажэнне аб Адміністрацыі Прэзідэнта і яе структура, а таксама палажэнні аб памочніку Прэзідэнта і прэс-сакратары.

Актуалізаваны функцыі і паўнамоцтвы Адміністрацыі Прэзідэнта. Новая структура дасць магчымасць забяспечыць эфектыўнасць далейшай работы гэтага дзяржоргана ва ўмовах скарачэння колькасці яго работнікаў.

Галоўнымі задачамі Адміністрацыі вызначаны забеспячэнне рэалізацыі Прэзідэнтам Беларусі паўнамоцтваў у галінах дзяржаўнай кадравай палітыкі, ідэалогіі беларускай дзяржавы, права, сацыяльна-эканамічнай палітыкі, знешняй палітыкі, дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, а таксама па рабоце са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб.

У лік галоўных задач дзяржаўнага органа ўваходзіць забеспячэнне падрыхтоўкі і ўнясення на разгляд кіраўніка дзяржавы праектаў рашэнняў Прэзідэнта Беларусі, выкананне і кантроль за выкананнем рашэнняў; забеспячэнне ўзаемадзеяння Прэзідэнта з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовага самакіравання, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі (аб'яднаннямі) і іншымі грамадска-палітычнымі інстытутамі, а таксама са сродкамі масавай інфармацыі; арганізацыйнае, інфармацыйнае, экспертна-аналітычнае і прававое забеспячэнне дзейнасці кіраўніка дзяржавы.

Рэфармуецца інстытут памочнікаў кіраўніка дзяржавы. Уводзяцца дзве новыя пасады памочнікаў Прэзідэнта.

Узаемадзеянне кіраўніка дзяржавы з заканадаўчай і судовай галінамі ўлады будзе забяспечвацца памочнікам Прэзідэнта па пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці, а кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы па пытаннях дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый - памочнікам Прэзідэнта па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.

Новым Палажэннем аб прэс-сакратары Прэзідэнта Беларусі прадугледжваецца значнае пашырэнне функцый і паўнамоцтваў прэс-сакратара, у тым ліку па каардынацыі дзейнасці важнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Прэс-сакратар па пасадзе прыраўноўваецца да памочніка Прэзідэнта і ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца непасрэдна кіраўніку дзяржавы. Агульная каардынацыя дзейнасці прэс-сакратара ажыццяўляецца кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта.

Прэс-сакратар, у адпаведнасці з палажэннем, каардынуе дзейнасць Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", УП "БелТА", установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия", рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом "Звязда", аддзела падрыхтоўкі выступленняў Адміністрацыі Прэзідэнта. Прэс-сакратар таксама ажыццяўляе непасрэдна кіраўніцтва дзейнасцю прэс-службы Прэзідэнта, а таксама аператыўнае кіраўніцтва дзейнасцю дзяржаўнай установы "Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі