Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Крс 2015

КНР бязвыплатна перадала УС Беларусі аўтатэхніку і камплекты запчастак

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская Народная Рэспубліка 28 сакавіка паставіла ў Беларусь аўтамабільную тэхніку, а таксама індывідуальныя і групавыя камплекты запасных частак да аўтамабіляў для патрэб Узброеных Сіл. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

"Тэхніка пастаўлена пры рэалізацыі пагадненняў паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам абароны КНР аб прадастаўленні бязвыплатнай ваеннай дапамогі ад 17 мая 2013 года і ад 15 красавіка 2014 года", - растлумачылі ў абаронным ведамстве.

З 1995 года паміж міністэрствамі абароны дзвюх краін падпісана 15 пагадненняў аб прадастаўленні Беларусі бязвыплатнай дапамогі. За гэты час для Узброеных Сіл Беларусі была перададзена бязвыплатная ваенная дапамога ў выглядзе аўтамабільнай тэхнікі і запасных частак да аўтамабіляў, аргтэхнікі, абсталявання для лінгвістычных класаў, медыцынскага абсталявання, запасных частак і расходных матэрыялаў для яго.

У Мінабароны сёння праходзіць сустрэча кіраўніка беларускага ваеннага ведамства генерал-маёра Андрэя Раўкова з паслом КНР у Беларусі Цуй Цымінам, у час якой запланавана ўрачыстая цырымонія падпісання дакументаў аб перадачы бязвыплатнай дапамогі Кітаем Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі