Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Sep 2019

Казахстан не выключае падпісання ў час візіту Лукашэнкі ў Нур-Султан пагаднення аб пастаўках нафты

Казахстан не выключае падпісання ў час візіту Лукашэнкі ў Нур-Султан пагаднення аб пастаўках нафты

16 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Казахстан разлічвае на далейшае паглыбленне двухбаковага ўзаемадзеяння ў выніку маючага адбыцца ў кастрычніку візіту ў Нур-Султан Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол расказаў, што казахстанскі бок цяпер актыўна рыхтуецца да візіту кіраўніка беларускай дзяржавы. "У час прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан намячаецца вялікі бізнес-форум, у ходзе якога чакаецца падпісанне шэрага кантрактаў", - адзначыў ён.

Паводле слоў дыпламата, вядуцца таксама перагаворы з "Белнафтахімам" аб пашырэнні супрацоўніцтва ў нафтавай сферы. "І мы спадзяёмся, што ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан пагадненне будзе падпісана", - сказаў Аскар Бейсенбаеў.

Прэс-канферэнцыя пасла была прысвечана 27-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам. "Менавіта ў гэты дзень, 16 верасня, дзве незалежныя і суверэнныя дзяржавы ўстанавілі ў 1992 годзе дыпламатычныя адносіны. Гэта была гістарычна значная падзея для дзвюх краін, - падкрэсліў пасол. - Нашы адносіны развіваюцца ў духу дружбы і супрацоўніцтва, і за ўвесь гэты перыяд ні разу не былі азмрочаны непаразуменнем або недаверам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі