Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Кст 2020

Катар зацікаўлены ў падрыхтоўцы сваіх спецыялістаў на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС

Катар зацікаўлены ў падрыхтоўцы сваіх спецыялістаў на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС
Фота з архiва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Катар зацікаўлены ў падрыхтоўцы сваіх спецыялістаў з аварыйна-выратавальнага ведамства на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, заявіў сёння на сустрэчы з намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Андрэем Юржыцам часовы павераны ў справах дзяржавы Катар у Беларусі Мешааль Аль-Атыя. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі Андрэй Садоўскі.

"У сваю чаргу беларускі бок выказаў гатоўнасць да супрацоўніцтва па лініі Міжнароднай кансультатыўнай групы ААН па пошуку і ратаванні (ІНСАРАГ), а таксама далейшай рэалізацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадамі Беларусі і Катара аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і стыхійных бедстваў, - расказаў Андрэй Садоўскі. - Трэба адзначыць, што абмяркоўваемыя пытанні былі накіраваны на далейшае ўмацаванне пазітыўнага дыялогу двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама развіццё далейшых даверных узаемаадносін паміж аварыйна-выратавальнымі ведамствамі краін".

Дэлегацыя з Катара пазнаёмілася з беларускім вопытам падрыхтоўкі спецыялістаў для замежных выратавальных ведамстваў, наведаўшы Універсітэт грамадзянскай абароны МНС і яго філіял "Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі", які знаходзіцца ў Барысаўскім раёне.

Супрацоўніцтва ўніверсітэта МНС з Катарам вядзецца яшчэ з 2011 года. За гэты перыяд прайшлі падрыхтоўку на базе філіяла УГА пад Барысавам 49 спецыялістаў з гэтай краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі