Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Feb 2015

Карагін: У Беларусі і Расіі вялікі патэнцыял у супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія маюць вялікі патэнцыял у супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі. Аб гэтым заявіў сёння старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін у час інтэрнэт-відэабрыфінгу, праведзенага інфармацыйна-аналітычным парталам Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожны рэгіён Расіі мае сваю тэхнічную і эканамічную характарыстыку, як і нашы рэгіёны. Таму для развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва трэба ведаць перавагі і недахопы рэгіёнаў", - адзначыў Уладзімір Карагін.

У прыклад ён прывёў супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю, якое цяпер актыўна развіваецца. "Нядаўна там мы правялі некалькі форумаў з прадпрымальнікамі і адміністрацыяй і пераканаліся, якія перспектывы мае гэты рэгіён: выхад да мораў, партовую гаспадарку - усё гэта можа быць актыўна выкарыстана ў нашых схемах. Мы пачалі ўжо развіваць лагістыстычныя цэнтры на тэрыторыі Расіі", - канстатаваў Уладзімір Карагін.

Адказваючы на пытанне, у якіх расійскіх праектах сёння найбольш цікава прымаць удзел прадстаўнікам бізнес-супольнасці Беларусі, ён адзначыў, што адной з самых перспектыўных з'яўляецца сфера энергетыкі, у тым ліку альтэрнатыўнай. "Я быў уражаны, калі даведаўся аб існаванні праекта, які дае магчымасць у галіне геліяэнергетыкі ствараць абсталяванне, якое працуе з ККД 55 працэнтаў, у той час як ККД сонечных батарэй 15 працэнтаў. Калі ўсё атрымаецца, то ў Беларусі будзе наладжана вытворчасць такіх батарэй з ККД 55 працэнтаў. Гэта рэвалюцыя ў энергетыцы", - падкрэсліў Уладзімір Карагін.

Паводле яго слоў, у Беларусі неабходна замясціць вуглевадародны складнік эканомікі і перайсці ў сферу новых тэхналагічных цыклаў. "Над гэтым сёння думаюць нашы вучоныя і прадпрымальнікі, якія знаходзяцца на піку інавацыйных дзеянняў", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі