Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Сак 2019

Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі плануецца зацвердзіць у бліжэйшы час

Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі плануецца зацвердзіць у бліжэйшы час

12 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі, праект якой абмяркоўваўся сёння на пасяджэнні Савета бяспекі, плануецца зацвердзіць у бліжэйшы час. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, расказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.

"Аснова сёння была падтрымана членамі Савета бяспекі. Пастаўлена задача літаральна на працягу некалькіх дзён - да панядзелка - прааналізаваць тое абмеркаванне, якое сёння прайшло. Калі неабходна, унесці праўкі. І на наступным тыдні ўжо гатовы варыянт з мінімальнымі дапрацоўкамі ўносіцца на падпісанне членам Савета бяспекі і кіраўніку дзяржавы як старшыні Савета бяспекі. На наступным тыдні (гэта ўжо без сумненняў) канцэпцыя будзе афіцыйна зацверджана і апублікавана", - заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі распрацоўваўся па даручэнні Прэзідэнта. Да гэтай работы прыцягнулі ўсе зацікаўленыя ведамствы і самых кампетэнтных спецыялістаў краіны. У падрыхтоўцы праекта ўдзельнічалі спецыялісты з амаль 20 дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі вядучых сродкаў масавай інфармацыі, дэпутаты, вучоныя і эксперты.

Дакумент распрацоўваўся зыходзячы з геапалітычных інтарэсаў Беларусі, яе месца і ролі ў сучасным свеце. У канцэпцыі адлюстраваны сучасныя выклікі і пагрозы, якія фарміруюцца ў інфармацыйнай сферы і ўяўляюць небяспеку для канстытуцыйных асноў і жыццядзейнасці дзяржаў: маніпуляванне масавай свядомасцю, дыскрэдытацыя ідэалаў і каштоўнасцей, размыванне нацыянальнага суверэнітэту, няўстойлівасць інфармацыйнай інфраструктуры і іншыя.

Упершыню замацавана паняцце інфармацыйнага суверэнітэту як неад'емнае і выключнае вяршэнства права дзяржавы самастойна вызначаць правілы валодання, карыстання і распараджэння нацыянальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, ажыццяўляць незалежную знешнюю і ўнутраную дзяржаўную інфармацыйную палітыку, фарміраваць нацыянальную інфармацыйную інфраструктуру, забяспечваць інфармацыйную бяспеку. Прадугледжваецца, што гэта будзе дасягнута ў тым ліку за кошт правядзення палітыкі інфармацыйнага нейтралітэту, якая прадугледжвае паважанне агульнапрызнаных і агульнапрынятых правоў любой дзяржавы ў гэтай сферы, выключэнне ўмяшання ў інфармацыйную сферу іншых краін.

Упершыню ў публічным дакуменце таксама адзначаецца гатоўнасць дзяржавы няспынна выяўляць рызыкі, выклікі і пагрозы ў інфармацыйнай сферы і рэагаваць на іх. Уводзіцца ў афіцыйны абарот тэрмін "кібербяспека".

Акрамя эфектыўнай работы СМІ, у праекце канцэпцыі падкрэсліваецца важнасць актыўнай прысутнасці дзяржавы ў інтэрнэце: размова ідзе не толькі аб афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў, але і аб блогасферы, мэсэнджарах і сацыяльных сетках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі