Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2016

Канцэпцыі 18 новых саюзных праграм рэалізуюць у 2017-2020 гадах

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыі 18 новых саюзных праграм рэалізуюць у 2017-2020 гадах, паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін у час відэабрыфінгу "Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў навуковай сферы: перспектывы на 2016 год", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы значна актыўней працуем з саюзнымі праграмамі. Калі сёння рэалізуецца толькі 7 праграм, то на 2017-2020 гады падрыхтаваны ўжо канцэпцыі 18 праграм - практычна ў тры разы больш", - адзначыў Аляксандр Шумілін.

Праграмы закрануць розныя сферы - нанаматэрыялы, радыёэлектроніка, аўтакампаненты. "Апошні, дарэчы, вельмі важны напрамак, таму што і Беларусь, і Расія - машынабудаўнічыя краіны, што выпускаюць шмат аўтамабіляў, рухавікоў, частку кампанентаў для якіх мы да гэтага часу імпартуем. Новая праграма па аўтакампанентах дасць магчымасць максімальна зменшыць імпарт", - канстатаваў старшыня ДКНТ.

Гаворачы аб саюзных праграмах у галіне аховы здароўя, Аляксандр Шумілін падкрэсліў, што развіваецца вельмі цікавы напрамак - лячэнне стваловымі клеткамі. "Напрамак унікальны, мы, напрыклад, ужо маем тэхналогію лячэння трафічнай язвы стваловымі клеткамі. Развіваць гэты напрамак сумесна з Расіяй - вельмі перспектыўна", - рэзюмаваў ён.

Будуць развівацца даследаванні ў галіне суперкамп'ютараў. "Мы ўжо стварылі суперкамп'ютар, цяпер яго трэба максімальна задзейнічаць. Выкарыстоўваць яго можна, у прыватнасці, для прагназавання здабычы карысных выкапняў", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі