Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Mar 2020

Кантактная група дамовілася аб новых механізмах урэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны

Кантактная група дамовілася аб новых механізмах урэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны
Фота з архiва

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантактная група дамовілася аб новых механізмах узаемадзеяння па знаходжанні палітычных рашэнняў урэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, паведаміў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Козак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"На мой погляд, адбылася даволі канструктыўная размова з удзелам усіх зацікаўленых бакоў. Мы знайшлі неканчатковае, вядома, вырашэнне механізмаў прыняцця рашэнняў па ўрэгуляванні канфлікту ў бліжэйшы час. Першае - датычыцца гуманітарных пытанняў, бяспекі. Дамовіліся на працягу тыдня максімальна сканцэнтравацца на тым, каб вызначыць усіх асоб, якія падлягаюць узаемнаму вызваленню. Дамовіліся аб неабходнасці пошуку новых кампрамісных участкаў з пункту гледжання бяспекі бакоў па развядзенні сіл і сродкаў. Таксама дамовіліся аб новых механізмах узаемадзеяння бакоў па знаходжанні палітычных рашэнняў урэгулявання канфлікту", - расказаў Дзмітрый Козак.

Паводле яго слоў, апошняе надзвычай важна. "Мы лічым, што гэта важнейшы элемент урэгулявання. Без прыняцця прынцыповых рашэнняў па варыянтах урэгулявання канфлікту мы не зможам моцна рушыць наперад у гуманітарных пытаннях, бяспецы і ў эканамічных пытаннях. Такі механізм папярэдне прынцыпова ўзгоднены. І я вельмі спадзяюся, што мы на наступным пасяджэнні кантактнай групы прымем канчатковае рашэнне адносна механізма дыялогу бакоў канфлікту па яго ўрэгуляванні", - адзначыў Дзмітрый Козак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі