Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Чэр 2021

Канстытуцыйны суд не выявіў прабелаў, калізій і прававой нявызначанасці ў дэкрэце нумар 2

Канстытуцыйны суд не выявіў прабелаў, калізій і прававой нявызначанасці ў дэкрэце нумар 2
Фота з архiва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыйны суд не выявіў прабелаў, калізій і прававой нявызначанасці ў дэкрэце нумар 2 ад 9 мая 2021 года "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Такая інфармацыя размешчана на сайце суда ў сувязі з паступленнем электронных зваротаў грамадзян аб узбуджэнні адпаведнага вядзення па справе, паведамляе БЕЛТА.

Пры прыняцці рашэння аб узбуджэнні вядзення па справе аб устараненні ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці Канстытуцыйны суд зыходзіць з таго, што адпаведныя недахопы нарматыўнага прававога акта прыводзяць да такога яго тлумачэння і прымянення, якія могуць парушыць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян, правы і законныя інтарэсы арганізацый, або перашкаджаюць забеспячэнню гарантый іх рэалізацыі.

"У выніку вывучэння пытанняў, пастаўленых у зваротах, у адпаведнасці з арт.158 Закона "Аб канстытуцыйным судаводстве", пунктамі 49-51 Рэгламенту Канстытуцыйнага суда прабелаў, калізій і прававой нявызначанасці, якія маюць канстытуцыйна-прававое значэнне і з'яўляюцца падставай для ўзбуджэння Канстытуцыйным судом вядзення па справе, не выяўлена", - гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым адзначаецца, што ў Беларусі для грамадзян устаноўлены ўскосны доступ да канстытуцыйнага правасуддзя. Грамадзяне, якія лічаць, што іх правы, свабоды і законныя інтарэсы парушаюцца прымяненнем нарматыўнага прававога акта, у канстытуцыйнасці якога яны сумняваюцца, могуць звярнуцца да ўпаўнаважаных органаў з ініцыятывай аб унясенні ў Канстытуцыйны суд прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці прымененага нарматыўнага прававога акта.

Разглядаць пытанні аб канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў па ўласнай ініцыятыве і на аснове зваротаў грамадзян Канстытуцыйны суд не ўпаўнаважаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі