Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Снж 2015

Кандрусевіч: Пакуль невядома, хто зменіць Гуджэроці на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі пакуль не ведае, хто зменіць апостальскага нунцыя архібіскупа Клаўдыа Гуджэроці, які завяршае сваё служэнне ў краіне. Аб гэтым сёння заявіў журналістам на перадкаляднай прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

"Напрыклад, змена нунцыя ў Літве ў мінулым годзе прадаўжалася паўгода. Таму нічога не ведаю. Гэта можа быць і 16 снежня, пасля ад'езду архібіскупа, а можа быць і пазней. Але мы молімся, каб новы нунцый быў такім жа актыўным", - сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Мітрапаліт нагадаў, што архібіскуп Клаўдыа Куджэроці назначаны апостальскім нунцыем ва Украіне. "Мінскія пагадненні далі імпульс у вырашэнні праблем ва Украіне. Да поўнага іх вырашэння яшчэ далёка, але, як кажуць у прымаўцы, лепш дрэнны мір, чым добрая вайна. Можа, гэта і сімвалічна, што беларускі нунцый едзе ў Кіеў. Мы ведаем, якая там сітуацыя. Але там таксама ёсць вернікі", - заўважыў ён.

Таксама, паводле яго слоў, пакуль няма ніякіх даных аб прыездзе Папы Рымскага ў Беларусь. "Пакуль няма ніякіх звестак, мы яшчэ нічога не ведаем", - сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі