Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Ліс 2020

Калегіі МЗС Беларусі і Расіі правядуць 26 лістапада сумеснае пасяджэнне

Калегіі МЗС Беларусі і Расіі правядуць 26 лістапада сумеснае пасяджэнне
Фота з архiва

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калегіі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі 26 лістапада правядуць у Мінску сумеснае пасяджэнне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пасяджэнне пройдзе пад кіраўніцтвам міністраў замежных спраў Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова.

Як раней расказалі ў Міністэрстве замежных спраў Расіі, бакі абмяркуюць выкананне Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы, уключаючы каардынацыю дзеянняў у міжнародных арганізацыях, супрацоўніцтва ў ЕАЭС, АДКБ і СНД. Дыпламаты таксама абмяняюцца думкамі наконт адносін з ЕС, магчымасці ўдзелу АДКБ у аперацыях ААН па падтрыманні міру, перспектыў фарміравання вялікага еўразійскага партнёрства праз спалучэнне інтэграцыйных працэсаў.

Па выніках пасяджэння плануецца падпісанне некалькіх сумесных дакументаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі