Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Чэр 2016

Качанава ўзначаліла міжведамасны савет пры Саўміне па фарміраванні здаровага ладу жыцця

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер Наталля Качанава ўзначаліла міжведамасны савет па фарміраванні здаровага ладу жыцця, кантролі за неінфекцыйнымі захворваннямі, папярэджанні і прафілактыцы п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў пры Савеце Міністраў Беларусі. Адпаведнае рашэнне аб складзе савета прынята пастановай урада ад 9 чэрвеня 2016 года нумар 445, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Саўміна.

Намеснікамі Наталлі Качанавай назначаны міністр аховы здароўя Васіль Жарко і намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка. У склад міжурадавага савета ўвайшлі прадстаўнікі Мінінфарма, Мінгандлю, Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі, Мінспорту і турызму, Мінсельгасхарча, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Мэтай міжведамаснага савета з'яўляецца ажыццяўленне каардынацыі дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый у мэтах выпрацоўкі адзінай дзяржаўнай палітыкі па пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця, кантролю за неінфекцыйнымі захворваннямі, папярэджання і прафілактыкі п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў. У ліку асноўных задач савета - выпрацоўка прапаноў па ўдасканаленні прававога рэгулявання пытанняў, звязаных з названымі сферамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі