У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Сак 2020

Качанава: супрацоўніцтва парламентарыяў - надзейны фундамент для пашырэння дыялогу Беларусі і РФ

Качанава: супрацоўніцтва парламентарыяў - надзейны фундамент для пашырэння дыялогу Беларусі і РФ
Валянціна Мацвіенка і Наталля Качанава

5 сакавіка, Мінск  /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва парламентарыяў служыць надзейным фундаментам для пашырэння дыялогу Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава сёння на сустрэчы са спікерам Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Валянцінай Мацвіенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава падкрэсліла, што беларускія парламентарыі адкрыты да супрацоўніцтва з расійскімі калегамі "абсалютна па ўсіх напрамках у жыццядзейнасці нашых краін і парламентаў". "Актыўнае супрацоўніцтва парламентарыяў - надзейны фундамент для пашырэння беларуска-расійскага дыялогу", - сказала яна.

Парламентарыі адыгрываюць важную ролю ў пашырэнні і ўмацаванні сувязей дзвюх краін. Савет Рэспублікі і Савет Федэрацыі эфектыўна ўзаемадзейнічаюць у міжнародных парламенцкіх структурах. Адна з найбольш рэзультатыўных форм міжпарламенцкага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння - Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. "За апошні час ён стаў не толькі перспектыўнай пляцоўкай для плённага дыялогу па пытаннях эканамічнага, міжпарламенцкага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, але і спосабам арганізацыі зваротнай сувязі, магчымасцю пачуць ініцыятывы і прапановы, што паступаюць з рэгіёнаў", - звярнула ўвагу Наталля Качанава.

У гэтым годзе ў Беларусі пройдзе сёмы па ліку форум. У Савеце Рэспублікі разлічваюць, што ён прырасце новымі пагадненнямі аб супрацоўніцтве і камерцыйнымі кантрактамі. Форум будзе прысвечаны гістарычнай спадчыне Вялікай Перамогі, 75-годдзе якой адзначаецца ў бягучым годзе. "Беларусы і расіяне глыбока шануюць подзвігі бацькоў і дзядоў, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць. Наша краіна страціла ў полымі Вялікай Айчыннай вайны кожнага трэцяга жыхара. Памяць пра вайну і подзвіг народа свяшчэнная і высакародная", - адзначыла спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс