Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Снж 2022

Качанава: Беларусь і Судан звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны

Качанава: Беларусь і Судан звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Судан звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь Махамедам Амерам Мусой Алі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь і Судан звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны і ваша назначэнне паслом мы разглядаем як новы этап у прадаўжэнні іх развіцця па розных напрамках: палітыка, эканоміка, гуманітарнае супрацоўніцтва. Мы вельмі спадзяёмся на тое, што ў бліжэйшы час сітуацыя ў Судане стабілізуецца і нам гэта дасць магчымасць больш актыўна супрацоўнічаць па эканамічных, палітычных пытаннях. Спадзяёмся на тое, што наша супрацоўніцтва па лініі парламентаў будзе адноўлена. Мы вельмі хацелі б, каб у бліжэйшы час быў сфарміраваны парламент у Судане для таго, каб мы маглі супрацоўнічаць так, як супрацоўнічалі раней, - адзначыла Наталля Качанава. - У ходзе свайго візіту ў Судан у 2017 годзе наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выступаў у парламенце і ён заўсёды па-добраму ацэньвае нашы адносіны. Вось і цяпер, калі адбылася такая надзвычайная сітуацыя ў Судане, мы накіравалі гуманітарны груз. Мы і ў далейшым будзем супрацоўнічаць з Рэспублікай Судан, у гэтым няма ніякага сумнення".

Паміж Беларуссю і Суданам дзейнічаюць дагаворныя адносіны. "Пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь створана рабочая група, якую ўзначальвае наш калега Юрый Дзеркач. Таму мы з вялікай радасцю будзем вітаць нашы ўзаемаадносіны па лініі парламентаў. У цяперашняй сітуацыі гэта вельмі важна", - адзначыла спікер.

"Вядома, для нас важна супрацоўніцтва і ў эканамічным плане. Мы гатовы ўдзельнічаць у розных энергетычных, сельскагаспадарчых праектах. Нам ёсць што прапанаваць Судану. У нас добра развіта сельская гаспадарка, машынабудаванне. Гандлёва- эканамічнае супрацоўніцтва і эканоміка - аснова супрацоўніцтва ўсіх краін, але не менш важна супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Тыя дамоўленасці, якія былі раней паміж нашымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, мы вітаем. Таму што разумеем, што за моладдзю будучыня. Сёння ў нас вучыцца 26 студэнтаў з Судана. Мы гатовы да таго, каб моладзь з Судана вучылася ў нашых ВНУ. У Беларусі 50 вушэйшых навучальных устаноў, якія рыхтуюць спецыялістаў абсалютна па ўсіх напрамках", - дадала Наталля Качанава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі