Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Стд 2022

Качанава: Азербайджан для Беларусі не проста партнёр, а блізкі сябар

Качанава: Азербайджан для Беларусі не проста партнёр, а блізкі сябар

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азербайджан для Беларусі не проста партнёр, а блізкі сябар, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава у час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Ульві Бахшаліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас Азербайджан не проста партнёр, а блізкі сябар. Краіна, з якой нас звязваюць дружалюбныя адносіны, эканамічныя, палітычныя, гуманітарныя сувязі. Гэта ўзаемадзеянне вельмі важна для нас, таму што мы адчуваем падтрымку Азербайджана ў міжнародных арганізацыях на ўсіх узроўнях. Так і павінны рабіць сапраўдныя партнёры, сябры. І, вядома, у многім такія добрыя адносіны паміж нашымі краінамі склаліся дзякуючы нашым прэзідэнтам", - сказала Наталля Качанава.

Спікер адзначыла: паміж Беларуссю і Азербайджанам ідзе інтэнсіўны палітычны дыялог. "У гэты няпросты час адносіны паміж нашымі краінамі павінны быць яшчэ больш цеснымі і плённымі. І мы рады, што працуе міжпарламенцкая рабочая група. Вядома, узаемадзеянне парламентарыяў павінна быць больш цесным. Нашы кантакты павінны быць больш эфектыўнымі, і, думаю, аднаўленне сустрэч, парламенцкіх візітаў у Азербайджан і Беларусь будзе гэтаму садзейнічаць. Мы знайшлі поўнае ўзаемаразуменне бягучых працэсаў, у падтрымцы адзін аднаго, і мы зробім усё, каб актывізаваць супрацоўніцтва. У нас склаўся нядрэнны тавараабарот у гэтым годзе: за 10 месяцаў - $442 млн", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава канстатавала, што беларускі бок нацэлены на плённы і канструктыўны дыялог з парламентарыямі Азербайджана. "Мы будзем рады візіту кіраўніка парламента Азербайджана ў Беларусь, дэлегацый нашых калег-парламентарыяў, якія дадуць рэзультат на карысць нашых народаў і краін", - дадала яна.

Ульві Бахшаліеў выказаў удзячнасць за арганізацыю сустрэчы ў Савеце Рэспублікі. "Я вельмі рады пабываць тут у якасці пасла, - сказаў ён. - Мы вельмі ўдзячны нашым прэзідэнтам Аляксандру Лукашэнку і Гейдару Аліеву за той тэмп, які яны надалі нашым узаемаадносінам. І мы павінны старацца паспець рэалізаваць тыя задачы, якія знаходзяцца ў двухбаковым парадку дня. Я хацеў бы падзякаваць вам за вырашэнне пытання па ўстанаўленні помніка Нізамі Гянджэві. Хацеў бы праінфармаваць, што помнік устаноўлены і ў бліжэйшы час будзе адкрыты. Мы цесна працавалі ў гэтым напрамку з Мінгарвыканкамам. Мінск - вельмі прыгожы горад, і мне здаецца, што помнік упрыгожыць архітэктуру сталіцы".

Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіл Русы дадаў, што любая знешнеэканамічная работа, якая выбудоўваецца Беларуссю з іншымі краінамі, вядзецца па самым шырокім спектры напрамкаў. "Калі гаварыць аб Азербайджане, то гэта вельмі дружалюбная і эфектыўная краіна, дзе ёсць магчымасць працаваць як нашым вытворцам, нашым капіталам, так і прадстаўнікам Азербайджана на нашай тэрыторыі. Я гэта пытанне ведаю крыху глыбей, паколькі тры гады ўзначальваў міжурадавую камісію па сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Азербайджана. Зроблена вельмі шмат, таму што ёсць дружба і давер паміж кіраўнікамі дзяржаў. Таму лягчэй працаваць і ўрадам, і органам кіравання", - расказаў ён.

Сенатар прывёў у прыклад праекты, якія рэалізуюцца цяпер паміж краінамі. "У Азербайджане створана цэлая галіна - сельскагаспадарчае машынабудаванне. У Гянджы выпускаюцца нашы грузавікі, МАЗы. Праз Азербайджан мы выйшлі на будаўніцтва трактароў у Турцыі. Інакш кажучы, гэта міжрэгіянальны напрамак. Тэхніка, якая вырабляецца - трактары магутнасцю да 80 конскіх сіл, - прадаюцца ў суседнія дзяржавы, у першую чаргу Грузію. Выбудавана сістэма работы і ў зваротным напрамку. Раней дэпутат парламента Азербайджана Ханлар Фаціеў, які якраз узначальвае ўсе гэтыя напрамкі па вытворчасці трактарнай тэхнікі і машын, МАЗаў, дапамог арганізаваць сетку беларускіх магазінаў, якія працуюць у Азербайжане і Грузіі. Бізнесмен Васіф Ісмаілаў арганізаваў магутныя аб'екты вытворчасці ў Магілёве, Мінску. Таму такія сувязі пераходзяць ад слоў да вялікіх спраў, - растлумачыў ён. - Нам прыемна, што выбудавалася такая сістэма работы паміж нашымі прэзідэнтамі. Гандлёвы дом Азербайджана ў Мінску адкрываў асабіста Прэзідэнт Азербайджана. І мы маем магчымасць прадстаўляць іх тавары на нашым рынку".

Міхаіл Русы падкрэсліў, што многае зроблена і ў пастаўках сельгаспрадукцыі. "Вырашаны пытанні ў развіцці аграпрамысловага комплексу, таму інтарэс вельмі вялікі. У рамках парламентаў і рабочых груп мы будзем развіваць адносіны, каб яны выбудоўваліся на даверным і высокім узроўні. Парламентарыі Азербайджана падтрымліваюць пазіцыю Беларусі на пляцоўках усіх міжнародных арганізацый гэтак жа, як і мы падтрымліваем іх. Упэўнены, мы прадоўжым нашу работу ў тым жа ключы", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі