Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Лют 2021

Кабмін Расіі ўнёс у Думу пратакол аб змяненнях пагаднення РФ і Беларусі па крэдыце для БелАЭС

Кабмін Расіі ўнёс у Думу пратакол аб змяненнях пагаднення РФ і Беларусі па крэдыце для БелАЭС
Фота з архiва

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Расіі ўнёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму пратакол аб унясенні змяненняў у расійска-беларускае пагадненне аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі, паведамляе ТАСС.

У тлумачальнай запісцы адзначана, што раней беларускі бок звярнуўся з просьбай аб пераглядзе ўмоў вяртання крэдыту. Абгрунтаваннем для гэтага паслужыла зніжэнне ўзроўню сусветных цэн на нафту і газ, а таксама перанос тэрміну ўводу ў эксплуатацыю энергаблокаў нумар 1 і нумар 2 атамнай станцыі з  2018 на 2022 год. Пратакол быў падпісаны 14 ліпеня 2020 года.

Пратаколам прадугледжаны такія ўмовы рэструктурызацыі беларускіх абавязацельстваў, як прадаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту да канца 2022 года, перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023 года, а таксама замена дзеючай змешанай працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную працэнтную стаўку ў памеры 3,3 працэнта гадавых.

"Названы ўзровень працэнтнай стаўкі на гэты момант супастаўны з коштам пазык Расійскай Федэрацыі на міжнародным рынку капіталу на аналагічны тэрмін", - адзначаецца ў тлумачальнай запісцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі