Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Ліс 2016

Кабякоў запрасіў прэм'ера Дзяржсавета Кітая наведаць з візітам Беларусь

8 лістапада, Рыга /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў запрасіў прэм'ера Дзяржаўнага савета Кітая Лі Кэцяна наведаць з візітам Беларусь. Адпаведная прапанова была агучана 5 лістапада на сустрэчы кіраўніка беларускага ўрада з прэм'ерам Дзяржсавета Кітая ў Рызе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў нагадаў, што па выніках дзяржаўнага візіту ў Кітай Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2016 года ўстаноўлены новы ўзровень адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі. "Знаходзячыся ў Пекіне, кіраўнік беларускай дзяржавы выступіў з ініцыятывай стварэння фармату штогадовых асабістых сустрэч на ўзроўні кіраўнікоў урадаў дзвюх краін. Пачаць можам з вашага візіту ў Беларусь. Я пацвярджаю накіраванае вам запрашэнне наведаць нашу краіну", - сказаў прэм'ер-міністр.

Ён таксама падзякаваў за запрашэнне ўдзельнічаць у саміце кіраўнікоў урадаў краін - удзельніц фармату "16+1", які праходзіў у Рызе 5 лістапада. "Дазвольце выказаць удзячнасць кітайскаму боку і асабіста вам за падтрымку ўдзелу Беларусі ў новым для нас фармаце "16+1", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

У сваю чаргу Лі Кэцян падзякаваў за запрашэнне наведаць Беларусь і заявіў, што са свайго боку зробіць усё неабходнае для ўмацавання двухбаковых адносін паміж краінамі. "Важна, каб нашы ведамствы пастаянна падтрымлівалі сувязі. І я асабіста гатовы садзейнічаць вырашэнню шэрага пытанняў, узнятых беларускім бокам. Неабходна таксама, каб мы з вамі разам вызначылі вектары нашага супрацоўніцтва", - заявіў ён.

Акрамя таго, Лі Кэцян звярнуў увагу на тое, што "важным момантам стала садзейнічанне ўдзелу Беларусі ў "16+1" у якасці наглядальніка". "Сёння прыемна адзначыць, што гэта мэта дасягнута", - падкрэсліў ён.

"16+1" - ініцыятыва Кітая, сутнасць якой у актывізацыі супрацоўніцтва з 11 краінамі - удзельніцамі ЕС і 5 балканскімі краінамі (Албанія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Латвія, Літва, Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія) у галіне інвестыцый, транспарту, фінансаў, навукі, адукацыі і культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі