Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Dec 2017

Кабякоў: У барацьбе з тэрарызмам і міграцыйным крызісам патрэбны скаардынаваны міжнародны падыход

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за скаардынаваны міжнародны падыход у барацьбе з тэрарызмам і міграцыйным крызісам, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міграцыйныя пытанні адны з ключавых у рамках дзейнасці ЦЕІ. Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што Беларусь традыцыйна знаходзіцца ў авангардзе міжнародных намаганняў па ўпарадкаванні міграцыйных працэсаў і барацьбе з гандлем людзьмі. Не менш важным напрамкам застаецца барацьба з тэрарызмам. "Тут неабходны такі ж комплексны і скаардынаваны міжнародны падыход, як у пытанні міграцыі", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Асаблівай увагі заслугоўвае кібертэрарызм, які імкліва набывае характар глабальнай пагрозы з далёка ідучымі палітычнымі і эканамічнымі наступствамі, звярнуў увагу прэм'ер-міністр. У сувязі з гэтым усё больш вострай становіцца праблема інфармацыйнай бяспекі.

У кастрычніку 2018 года Беларусь выступіць гаспадыняй канферэнцыі высокага ўзроўню ААН і АБСЕ "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху". Гэта мерапрыемства адкрыта для ўдзелу прадстаўнікоў кіраўніцтва Сакратарыята ЦЕІ і дзяржаў - удзельніц арганізацыі, адзначыў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі