Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Врс 2017

Кабякоў разлічвае на якасна новы ўзровень узаемадзеяння з Новасібірскай вобласцю

27 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў разлічвае на якасна новы ўзровень узаемадзеяння з Новасібірскай вобласцю Расіі. Аб гэтым кіраўнік урада паведаміў сёння журналістам па выніках сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Уладзімірам Гарадзецкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Андрэя Кабякова, асаблівых стрымальных фактараў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва няма, проста не ўсе магчымасці выкарыстаны цалкам. Прэм'ер-міністр сёння наведаў у Новасібірску Медыцынскі тэхнапарк, Сібірскі навукова-даследчы інстытут авіяцыі імя С. А. Чаплыгіна, ТАА "Сібэлектрапрывод". З усімі гэтымі арганізацыямі Беларусь можа развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, перакананы кіраўнік урада.

Беларусь і Новасібірская вобласць арганізавалі сумесную вытворчасць трамваяў, на чарзе - вытворчасць збожжаўборачных камбайнаў. "Наш сумесны прадукт з высокай ступенню лакалізацыі ў Новасібірскай вобласці будзе запатрабаваны ва ўсёй Сібірскай федэральнай акрузе", - лічыць прэм'ер-міністр.

"Тавараабарот больш як $200 млн з Новасібірскай вобласцю - здавалася б, нядрэнная лічба. З іншага боку, мы бачым, што патэнцыял значна большы. Праз канкрэтныя праекты можна дабіцца істотнай прыбаўкі", - рэзюмаваў ён.

Па выніках сустрэчы Андрэя Кабякова і Уладзіміра Гарадзецкага падпісаны пратакол, які рэгламентуе ўмовы супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі Новасібірскай вобласці і Беларуссю, узаемадзеянне ў галіне сучасных тэхналогій, вытворчасці навукаёмістай і інавацыйнай прадукцыі, супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, транспарту і іншых сферах.

Сібірскі навукова-даследчы інстытут авіяцыі імя С. А. Чаплыгіна і Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі нумар 407 заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў праекце "Рэматарызацыя самалёта Як-40". Падпісаны пратакол аб намерах па ўзаемадзеянні і супрацоўніцтве пры абнаўленні парка сельскагаспадарчай тэхнікі Новасібірскай вобласці. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" і ТАА "Сібэлектрыпрывод" заключылі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі