Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Кст 2017

Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД 3 лістапада ў Ташкенце

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое пройдзе 3 лістапада ў Ташкенце (Узбекістан). Аб гэтым паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіслаў Сычэвіч.

Парадак дня мерапрыемства ўключае каля 20 пунктаў, што датычацца асноўных напрамкаў шматбаковага супрацоўніцтва ў Садружнасці. Адным з самых важных будзе пытанне аб рэалізацыі палажэнняў дагавора аб зоне свабоднага гандлю, які быў падпісаны ў кастрычніку 2011 года. Значным для развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння на прасторы Садружнасці з'яўляецца праект пагаднення аб абмене інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнай вартасці тавараў, які таксама ў парадку дня пасяджэння. У эканамічны блок пытанняў уключаны пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у СНД ад 20 лістапада 2009 года.

Запланавана падпісанне заявы аб кансалідацыі намаганняў сусветнай супольнасці для эфектыўнага процідзеяння міжнародным картэлям. Акрамя таго, на пасяджэнні ў сталіцы Узбекістана плануецца зацвердзіць канцэпцыю супрацоўніцтва краін СНД у галіне меліярацыі зямель і канцэпцыю супрацоўніцтва ў галіне нафтагазавага машынабудавання. Традыцыйна разам з канцэпцыямі будуць зацверджаны планы першачарговых мерапрыемстваў па іх рэалізацыі.

На пасяджэнні ў Ташкенце плануецца разгледзець і іншыя важныя дакументы. Таксама будзе прынята рашэнне аб даце і месцы правядзення наступнага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў.

Запланаваны двухбаковыя сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі з кіраўнікамі афіцыйных дэлегацый для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі