У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Лют 2018

Кабякоў прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў і яго жонка прагаласавалі на ўчастку нумар 52 Вяснянскай выбарчай акругі нумар 39 Цэнтральнага раёна Мінска.

На цяперашніх выбарах трэба выбраць 1 309 мясцовых Саветаў (18 тыс. 111 дэпутатаў). Для ўдзелу ў выбарах зарэгістравана 22 тыс. 289 кандыдатаў у дэпутаты.

У параўнанні з папярэднімі выбарамі колькасць прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы фактычна не змянілася, а сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу нязначна павялічылася. Традыцыйна самы вялікі конкурс зафіксаваны ў сталіцы: на адно месца ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў - 4,4 чалавека. Пры гэтым у абласныя Саветы дэпутатаў - 2,3 чалавека, раённыя - 1,3, сельскія - 1,2 і пасялковыя - 1,1.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс