У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2018

Кабякоў патрабуе не зацягваць рэалізацыю дэкрэта аб развіцці прадпрымальніцтва

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў лічыць недапушчальным зацягваць рэалізацыю дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першым квартале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаю ўвагу на неабходнасць ва ўстаноўленыя тэрміны завяршыць работу па рэалізацыі норм дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Як мне дакладваюць, ёсць зрывы ўнясення праектаў дакументаў ва ўрад. Гэта недапушчальна", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік урада папрасіў Мінэканомікі далажыць аб тым, як наладжана работа па выкананні дэкрэта нумар 7 ва ўвязцы з вырашэннем ключавых задач, замацаваных за рэгіёнамі. "Асаблівую ўвагу прашу звярнуць на праводзімую работу па стварэнні рабочых месцаў. Паводле ацэнкі, за першы квартал устаноўленыя параметры будуць дасягнуты. У прыярытэце высокапрадукцыйныя рабочыя месцы і патрэбнасці рэгіёнаў з напружанай сітуацыяй на рынку працы", - акцэнтаваў увагу прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс