У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Ліс 2015

Кабякоў пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў пасольства Расіі ў сувязі з авіякатастрофай у Егіпце

Кабякоў пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў пасольства Расіі ў сувязі з авіякатастрофай у Егіпце2 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведаў пасольства Расіі ў Беларусі і пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў у сувязі з катастрофай расійскага самалёта ў Егіпце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Самалёт A321 авіякампаніі "Кагалымавія", які выконваў рэйс 9268 Шарм-эль-Шэйх - Санкт-Пецярбург, пацярпеў катастрофу 31 кастрычніка ў пустыннай мясцовасці паблізу населенага пункта Эль-Хасна за 100 км на поўдзень ад адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Паўночны Сінай горада Эль-Арыш. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце: 217 пасажыраў і сем членаў экіпажа. Большасць пасажыраў былі расіянамі. На борце таксама знаходзіліся некалькі грамадзян Украіны і беларус.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс