Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Врс 2015

Кабякоў падпісаў Міланскую хартыю "ЭКСПА-2015"

9 верасня, Мілан /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падпісаў Міланскую хартыю - важны дакумент у сферы сусветнай харчовай бяспекі, распрацаваны спецыяльна для "ЭКСПА-2015" у Мілане. Кіраўнік беларускага ўрада пакінуў подпіс пад хартыяй у час наведвання нацыянальнага павільёна Італіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міланская хартыя, або "Хартыя-2015", - экспертна-навуковы дакумент па пытаннях харчовай бяспекі, справядлівага сацыяльнага і геаграфічнага размеркавання харчовых рэсурсаў, здаровага ладу жыцця і сучаснай медыцыны, якая прапанавана для адабрэння ўрадам усіх краін - удзельніц выстаўкі і прызначана ў далейшым стаць асновай для міжнародных намаганняў у гэтых напрамках. Згодна з задумай арганізатараў, Міланская хартыя павінна стаць спадчынай "ЭКСПА-2015", якая можа быць своеасаблівым Кіёцкім пратаколам у галіне харчавання.

Пасля экскурсіі Андрэй Кабякоў правёў кароткія перагаворы з італьянскай дэлегацыяй.

Прэм'ер-міністр таксама пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей італьянскага павільёна. "Удзячны за цёплы прыём і выдатную арганізацыю экскурсіі па нацыянальным павільёне Італьянскай Рэспублікі на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015". Экспазіцыя ўражвае сваёй яркай канцэптуальнай выразнасцю і цудоўным дызайнам. Прыемна яшчэ раз адзначыць блізкасць нашых краін, у тым ліку ў справе вырашэння глабальных праблем, з якімі сутыкаецца сёння чалавецтва. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць яшчэ больш", - гаворыцца ў запісе.

9-10 верасня праходзіць візіт беларускай дэлегацыі ў Італію для ўдзелу ў Нацыянальным дні Беларусі на выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане. Узначальвае дэлегацыю прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Праграмай візіту прадугледжана правядзенне перагавораў з прадстаўніком урада Італіі, генеральным камісарам "ЭКСПА-2015", прэзідэнтам рэгіёна Ламбардыя. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя плануе наведаць рэгіён Італіі П'емонт для правядзення перагавораў з прэзідэнтам рэгіёна, мэрам Турына і кіраўніцтвам адной з самых буйных у свеце аўтамабільных кампаній Fiat Chrysler Automobiles. Запланавана таксама правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам канцэрна Finmeccanica на базе аднаго з яго падраздзяленняў - вядучага вытворцы верталётнай тэхнікі кампаніі AgustaWestland.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі