У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Жнв 2016

Кабякоў накіраваўся з рабочым візітам у Расію для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў накіраваўся з рабочым візітам у Расію для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе 12 жніўня ў Сочы, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўрада Уладзіслаў Сычэвіч.

Мяркуецца, што пасяджэнне пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.

Парадак дня пасяджэння ўключае шэсць пытанняў. У прыватнасці, будзе разгледжана пытанне аб накіраванні праекта Дагавора аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ў дзяржавы - члены Еўразійскага эканамічнага саюза для правядзення ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення. Таксама будзе прааналізаваны ход выканання распараджэння Еўразійскага міжурадавага савета ад 20 мая 2016 года нумар 8 "Аб мерапрыемствах па фарміраванні ў дзяржавах - членах Еўразійскага эканамічнага саюза прасочвальнасці тавараў".

Удзельнікі пасяджэння разгледзяць дакументы ў сферы абарачэння лекавых сродкаў і пытанне адмены рашэння Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 2 чэрвеня 2016 года нумар 58 "Аб прымяненні антыдэмпінгавай меры шляхам увядзення антыдэмпінгавай пошліны адносна ферасілікамарганцу, што паходзіць з Украіны і ўвозіцца на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза".

Адзін з пунктаў парадку дня - аб некаторых пытаннях увозу і абарачэння тавараў на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з далучэннем Казахстана да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Таксама плануецца абмеркаваць пытанне аб падпісанні Пратакола аб далучэнні Кыргызстана да пагаднення аб перамяшчэнні азонаразбуральных рэчываў і прадукцыі, што ўтрымлівае іх, і ўліку азонаразбуральных рэчываў пры ўзаемным гандлі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ад 29 мая 2015 года.

Па выніках пасяджэння прадугледжваецца падпісанне міжнародных дакументаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс