VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Сак 2017

Кабякоў: Аптымізацыя органаў дзяржкіравання будзе праходзіць паступова і без рэзкіх рухаў

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аптымізацыя органаў дзяржаўнага кіравання будзе праходзіць паступова і без рэзкіх рухаў. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны ў максімальнай ступені аптымізаваць працэсы, звязаныя з дзяржкіраваннем, і знізіць іх затратнасць, не змяншаючы, а нават павышаючы якасць кіраўніцкіх рашэнняў. Гэты працэс павінен ісці не як нейкая кампанія да пэўнай даты, а паступальна, на працягу па меншай меры гэтага года. І няма размовы аб тым, што нават на працягу бягучага года працэс будзе завершаны. Ён павінен ісці пастаянна", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што разам з тым пытанні скарачэння колькасці супрацоўнікаў і змянення аплаты працы дзяржаўнай службы павінны ісці не ў адрыве ад працэсаў, што адбываюцца ў рэальным сектары эканомікі і ў іншых сферах дзейнасці, якія фінансуюцца з бюджэту. "Рэзкіх рухаў не будзе, але будзе абсалютна вывераная траекторыя па аптымізацыі дзейнасці дзяржслужачых", - адзначыў кіраўнік урада.

Паводле яго слоў, гэту работу Прэзідэнт даручыў правесці вельмі ўважліва і карэктна, каб ні ў якім разе не пакрыўдзіць людзей, не скараціць некага несправядліва або недаацаніць іх работу.

Андрэй Кабякоў таксама расказаў, што рыхтуецца адпаведны ўказ аб аптымізацыі дзяржаўных органаў. Ён з'яўляецца важным этапам планамернай работы, нацэленай на павышэнне якасці дзяржкіравання. "Прэзідэнт яго контуры адобрыў, але даручыў вельмі ўважліва паглядзець на выкананне, каб не была страчана асноўная задача, звязаная з аптымізацыяй дзейнасці. На працягу года мы павінны рэалізаваць гэтыя меры", - дадаў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход