У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Ліс 2017

Кабякоў і Мірзіёеў абмеркавалі пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана

2 лістапада, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў сёння на сустрэчы ў Ташкенце абмеркавалі пашырэнне беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва ў розных сферах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы быў абмеркаваны ход падрыхтоўкі да візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан.

Размова таксама ішла аб арганізацыі чарговага пасяджэння двухбаковай міжурадавай камісіі. Ад беларускага боку яе ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы. Плануецца, што пасяджэнне пройдзе ў Мінску, дата будзе дадаткова ўзгоднена. На ім плануецца адпрацаваць пытанні, якія абазначылі кіраўнікі дзвюх дзяржаў у час візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан у 2016 годзе. Міжурадавай камісіяй будзе зацверджана дарожная карта гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, падрыхтоўка якой ужо на фінальнай стадыі. Беларусь таксама прапанавала ўзбекскаму боку падпісаць новы дагавор аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Андрэй Кабякоў і Шаўкат Мірзіёеў абмеркавалі канкрэтныя праекты ў прамысловай кааперацыі, прыцягненне інвестыцый. Ва Узбекістане адкрыта прадстаўніцтва "Амкадора". Створана вытворчасць трактароў, у гэтым годзе з беларускіх машынакамплектаў ужо сабрана 150 адзінак, і Беларусь разлічвае на пашырэнне гэтага супрацоўніцтва. Такім чынам, бакі адыходзяць ад простага гандлю і развіваюць прамысловую кааперацыю. Ва Узбекістане зарэгістраваны 23 беларускія арганізацыі і два суб'екты тавараправоднай сеткі.

Акрамя таго, ішла размова аб супрацоўніцтве ў галіне вытворчасці медпрэпаратаў, у сферы высокіх тэхналогій, аб пастаўках ліфтаў для жыллёвага комплексу Узбекістана, дарожна-будаўнічай тэхнікі і будматэрыялаў.

Тавараабарот Беларусі і Узбекістана ў 2017 годзе пачынае аднаўляцца. За студзень-жнівень ён вырас практычна ў два разы ў параўнанні аналагічным перыядам 2016 года. Пры гэтым Беларусь павялічыла экспарт у 2,6 раза да $52 млн. Максімальны тавараабарот паміж краінамі быў зафіксаваны ў 2012-2013 гадах, калі беларускі экспарт даходзіў да $95 млн.

Узбекістанам прынята рашэнне аб заснаванні пасольства краіны ў Мінску, у бліжэйшы час чакаецца назначэнне пасла.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс