У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Лют 2018

Кабякоў і Кучынскіс абмяркоўваюць актывізацыю беларуска-латвійскага супрацоўніцтва

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і прэм'ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс сёння ў Мінску праводзяць сустрэчу ў вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін абмяркоўваюць актывізацыю беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў розных сферах. Таксама закраналася тэма сумеснай падрыхтоўкі да правядзення чэмпіянату свету па хакеі, які Беларусь і Латвія прымуць у 2021 годзе.

Далей перагаворы прадоўжацца ў пашыраным складзе. Запланавана падпісанне шэрага дакументаў па пашырэнні супрацоўніцтва.

Тавараабарот Беларусі і Латвіі ў студзені - лістападзе 2017 года склаў $398 млн (127 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2016 года), беларускі экспарт дасягнуў $316,6 млн (127 працэнтаў), імпарт - $81,4 млн (127,4 працэнта). Асноўныя артыкулы экспарту ў Латвію - нафтапрадукты, прадукцыя лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, нафтахімія, металавырабы, угнаенні, ізаляваныя правады і кабелі, будаўнічыя матэрыялы, моцныя спіртныя напіткі, соль, гарсэтныя вырабы, мэбля. З Латвіі імпартуюцца лекавыя сродкі, абсталяванне, харчовая прадукцыя, тэкстыльныя і пластмасавыя вырабы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс