Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Ліс 2017

Кабякоў і Арыпаў абмеркавалі актывізацыю беларуска-ўзбекскага ўзаемадзеяння

3 лістапада, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў сёння на сустрэчы ў Ташкенце абмеркавалі актывізацыю беларуска-ўзбекскага ўзаемадзеяння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абдула Арыпаў адзначыў, што Узбекістан высока цэніць дасягнуты ўзровень узаемаадносін з Беларуссю. "Узбекскі бок ускладае вялікія надзеі на плануемы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў нашу краіну ў 2018 годзе. У мэтах падрыхтоўкі сустрэчы на вышэйшым узроўні неабходна правесці сумесную плённую работу", - сказаў Абдула Арыпаў.

На сустрэчы таксама ішла размова аб падрыхтоўцы да правядзення пасяджэння беларуска-ўзбекскай міжурадавай камісіі.

Андрэй Кабякоў знаходзіцца з рабочым візітам ва Узбекістане 2-3 лістапада. Сёння прэм'ер-міністр прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Напярэдадні Андрэй Кабякоў правёў сустрэчы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым і прэм'ер-міністрам Кыргызстана Сапарам Ісакавым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі