Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Сак 2020

Юрый Назараў назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі

Юрый Назараў назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юрый Назараў назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне сёння прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што даручаў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта папярэдне абмеркаваць адпаведнае пытанне з Юрыем Назаравым. "Ён мне ўчора далажыў аб вашай размове і пытаннях, якія вас хвалююць у сувязі з гэтым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што традыцыйна назначэнню людзей на такія адказныя пасады папярэднічае асабістая сустрэча ў Прэзідэнта: "Практыка ў нас такая: пры вырашэнні такіх пытанняў я запрашаю сюды людзей. Тым больш, такога ўзроўню. Я хацеў бы адказаць на тыя пытанні, якія вы абазначылі ў размове з кіраўніком Адміністрацыі".

Прэзідэнт адзначыў: Юрыю Назараву давядзецца курыраваць ключавы і важнейшы для краіны напрамак. Гэта нафтахімічны комплекс краіны. "Я прасіў бы, каб вы ўключыліся ў работу і забяспечылі гэты ўчастак", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Юрый Назараў нарадзіўся ў 1962 годзе ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М.Кірава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

З 1981 па 1982 год працаваў лабарантам Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С.М.Кірава.

У 1983-1988 гадах - ляснічы Зуброўскага лясніцтва, інжынер па ахове лесу і паляўнфаўны, галоўны ляснічы Горацкага лясгаса.

У 1988-2001 гадах з'яўляўся выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам Горацкага лясгаса.

З 2001 па 2004 год займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў Беларусі.

У 2004-2010 гадах - намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі.

У 2010-2013 гадах - намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі.

У снежні 2013 года назначаны старшынёй канцэрна "Беллеспаперапрам". Займаў гэту пасаду да цяперашняга часу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі