Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Лют 2017

Ярмошына: Прапановы экспертнай групы пры ЦВК збалансаваны і ўлічваюць пажаданні АБСЕ

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы міжведамаснай экспертнай групы пры ЦВК збалансаваны і ўлічваюць рэкамендацыі АБСЕ. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Яна праінфармавала, што на пасяджэнні экспертнай групы, якое адбылося 31 студзеня, выпрацаваны асноўныя напрамкі, па якіх плануецца палепшыць выбарчы працэс. Пры гэтым за аснову ўзяты рэкамендацыі АБСЕ, аднак разглядаліся таксама прапановы Беларускага Хельсінкскага камітэта, дэпутата Ганны Канапацкай і экс-кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч.

"Падагульняючыя прапановы маюць збалансаваны характар і адпавядаюць рэкамендацыям АБСЕ", - упэўнена Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, перш за ўсё, размова ідзе аб уключэнні ў закон рэкамендацый Цэнтрвыбаркама, якія прымяняліся ў Беларусі ў час парламенцкіх выбараў 2016 года. У тым ліку гэта рэйтынгавае галасаванне па складзе камісій, прысутнасць наглядальнікаў пры іх утварэнні, празрысты падлік галасоў ва ўмовах, якія даюць магчымасць удзельнікам маніторынгу бесперашкодна выконваць свае абавязкі. Адначасова прапануецца рэфармаваць інстытут члена камісіі з правам дарадчага голасу, для кандыдатаў у дэпутаты - павялічыць тэрмін утварэння выбарчых фондаў і самі памеры фондаў, а таксама магчымасць узносаў з боку грамадзян і юрыдычных асоб. Акрамя таго, прапануецца палепшыць вядзенне перадвыбарнай агітацыі, гэта значыць прадугледзець ільготныя ўмовы для арганізацыі мітынгаў і сустрэч у перыяд перадвыбарнай агітацыі.

"У цэлым у нас даволі шмат прапаноў, у тым ліку тэхнічных, па ўніфікацыі тэрмінаў вядзення ўсёй перадвыбарнай кампаніі і падачы скаргаў. Мы просім кіраўніка дзяржавы назначыць адпаведную нараду. На аснове рашэнняў гэтай нарады, магчыма, Цэнтрвыбаркаму будуць дадзены даручэнні па выпрацоўцы адпаведнага законапраекта па карэкціроўцы выбарчага заканадаўства", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі