Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Жнв 2021

Ярашэнка: гэты год стаў знакавым для развіцця ў Беларусі кітайскай традыцыйнай медыцыны

Ярашэнка: гэты год стаў знакавым для развіцця ў Беларусі кітайскай традыцыйнай медыцыны

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гэты год знакавы для супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне кітайскай традыцыйнай медыцыны, заявіў кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка на прэзентацыі ў парку выдання "Асноўныя аспекты допуску да абарачэння медыцынскіх вырабаў і лекавых сродкаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Індустрыяльны парк становіцца платформай і для развіцця традыцыйнай кітайскай медыцыны ў Беларусі. Гэты год стаў знакавым для ўмацавання супрацоўніцтва і ў гэтай сферы. Мы прынялі ў парк першага рэзідэнта - кампанію "Наваэра Біятэх". Цяпер завяршаецца работа над праектам паліклінікі, гэта значыць яе праектаванне, дзе будзе размешчаны цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.

Кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка запэўніў, што беларускі бок гатовы аказаць першаму пілотнаму праекту па развіцці ў краіне традыцыйнай кітайскай медыцыны ўсямерную падтрымку. У сувязі з гэтым прэзентаванае сёння выданне "Асноўныя аспекты допуску да абарачэння медыцынскіх вырабаў і лекавых сродкаў" асабліва актуальна і своечасова, адзначыў ён, дадаўшы, што яно неабходна як для дзеючых, так і будучых рэзідэнтаў парка, чыя дзейнасць будзе звязана з медыцынскім напрамкам.

У "Вялікім камені" ствараюцца вытворчасці ў самых перадавых сферах, але асабліва ў гэтым годзе актыўна дзяржава падтрымлівае медыцынскі напрамак, заўважыў Аляксандр Ярашэнка. Ён нагадаў, што 17 верасня ўступіць у сілу ўказ нумар 215. "Біяфармацэўтыка, вытворчасць медыцынскай прадукцыі, медыцынскае абслугоўванне і лабараторная дыягностыка ўвойдуць у лік прыярытэтных напрамкаў сумеснага праекта "Вялікі камень", - сказаў кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка. - Прадугледжаны шэраг спрашчэнняў у сферы медыцынскай дзейнасці. Усё гэта стварае шырокія магчымасці для далейшага фарміравання адпаведнага кластара ў "Вялікім камені" і прыходу новых удзельнікаў медыцынскай дзейнасці".

Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя Барыса Андрасюка, Кітай для Беларусі - стратэгічны партнёр. Гэта пацвярджае, у прыватнасці, тое, што Беларусь першая аказала гуманітарную дапамогу КНР, калі там адбылася ўспышка каранавіруснай інфекцыі, затым крокі ў адказ адбыліся з боку Кітая. Чарговы штуршок беларуска-кітайскаму развіццю надасць падпісаны сёння мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам культуры і эканомікі Цзіньтай (КНР) і УП "Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя", упэўнены намеснік міністра.

Як расказаў дырэктар Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Дзмітрый Грынько, асноўная мэта падпісання мемарандума - устанаўленне партнёрскіх адносін і развіццё доўгатэрміновага, эфектыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Размова ідзе аб забеспячэнні бяспекі, эфектыўнасці і якасці лекавых прэпаратаў, фармацэўтычных субстанцый, медыцынскіх вырабаў, аказанні інфармацыйных і кансультацыйных паслуг, удзеле ў навуковых і практычных сімпозіумах, семінарах, канферэнцыях. Гэта пагадненне стане асновай для развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы медыцынскай навукі і аховы здароўя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі