VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Крс 2017

Японія афіцыйна падтрымала намер Беларусі ўступіць у СГА

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Жэневе 27 красавіка падпісаны пратакол аб завяршэнні двухбаковых перагавораў паміж Беларуссю і Японіяй у рамках далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Ад імя ўрада Беларусі дакумент падпісалі Пастаянны прадстаўнік пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч, ад японскага боку - Пастаянны прадстаўнік пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Жунічы Іхара.

Юрый Амбразевіч станоўча ацаніў актывізацыю палітычнага і эканамічнага дыялогу паміж Беларуссю і Японіяй і выказаў надзею, што ўступленне Беларусі ў СГА будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Японія стала дванаццатым членам СГА, з якім Беларусь завяршыла двухбаковыя перагаворы па ўступленні ў арганізацыю. У бліжэйшай перспектыве плануецца падпісанне двухбаковых пратаколаў з іншымі зацікаўленымі краінамі - членамі СГА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход