Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Май 2021

Ядзернае паліва гатова для пачатковай загрузкі ў рэактар другога энергаблока БелАЭС

Ядзернае паліва гатова для пачатковай загрузкі ў рэактар другога энергаблока БелАЭС
Фота з архiва

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ядзернае паліва гатова для пачатковай загрузкі ў рэактар другога энергаблока Беларускай АЭС, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні камунікацый інжынірынгавага дывізіёна дзяржкарпарацыі "Расатам".

"На Беларускай АЭС паспяхова завяршыўся этап завозу і правядзення ўваходнага кантролю ядзернага паліва (цеплавыдзяляльных зборак і паглынальных стрыжняў сістэмы кіравання і абароны) для пачатковай загрузкі ў рэактар энергаблока нумар 2", - расказалі ў дзяржкарпарацыі. Пастаўка свежага ядзернага паліва выканана па генеральным кантракце на збудаванне энергаблокаў Беларускай АЭС.

Працэс уваходнага кантролю праводзіўся профільнымі спецыялістамі БелАЭС з удзелам прадстаўнікоў генеральнага падрадчыка АТ "Атамбудэкспарт" і завода-вытворцы паліва - Новасібірскага завода хімканцэнтратаў. Кожны этап прыёмкі кантралявалі супрацоўнікі Дзяржатамнагляду Беларусі. "У адпаведнасці з рэгламентам спецыялісты правяралі суправаджальную дакументацыю, знешні стан паліўнай прадукцыі, кантрольныя геаметрычныя параметры, цэласнасць тэхнічных сродкаў індыкацыі доступу да цеплавыдзяляльных зборак. Па выніках быў падпісаны акт, які пацвярджае паспяховае праходжанне ўваходнага кантролю на пляцоўцы, належную якасць і гатоўнасць пастаўленай партыі ядзернага паліва да пачатковай загрузкі ў рэактар", - адзначылі ва ўпраўленні камунікацый.

Да пачатку загрузкі ў рэактар энергаблока нумар 2 усё паліва будзе знаходзіцца ў сховішчы, якое забяспечвае выкананне неабходных умоў.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі