Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2015

Гур'янаў: Патэнцыял прасоўвання беларускіх тавараў на рынкі краін ЕС далёка не вычарпаны

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патэнцыял прасоўвання беларускіх тавараў на рынкі краін Еўрапейскага саюза далёка не вычарпаны. Аб гэтым сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.

"Патэнцыял прасоўвання беларускіх тавараў на рынкі краін Еўрапейскага саюза далёка не вычарпаны. Гэта вынікае ў тым ліку з разумення таго, наколькі перанасычаны названыя рынкі і як няпроста нашаму вытворцу туды прабіцца. Прад'явіць збалаванаму еўрапейскаму спажыўцу неабходна канкурэнтны тавар з еўрапейскімі характарыстыкамі, у "еўрапейскай упакоўцы", калі хочаце, - сказаў намеснік міністра. - Разам з тым у частцы пашырэння экспарту Міністэрства замежных спраў, беларускія замежныя ўстановы, вядома ж, не стаяць на месцы. У 13 з 20 еўрапейскіх краін, дзе ёсць нашы пасольствы, нам удалося па выніках 2014 года павялічыць беларускі экспарт да ўзроўню 2013 года, а ў дзесяці краінах і зусім дабіцца значнага прыросту. Рэкардсменамі выступаюць Вялікабрытанія, Нідэрланды, Балгарыя, па якіх экспарт вырас у разы. І тут мы гаворым аб групе тавараў, якая не мае ніякіх адносін да нафты, нафтапрадуктаў і азотных угнаенняў.

Аляксандр Гур'янаў прывёў некалькі прыкладаў дыверсіфікацыі беларускага экспарту ў краіны ЕС. Так, у мінулым годзе Беларусь ажыццявіла пастаўкі ў Вялікабрытанію па 154 таварных пазіцыях, у тым ліку па 42 новых на суму больш за $60 млн. У Нідэрландах размова ідзе аб 116 таварных пазіцыях, з якіх 31 новая. "А краіны ж не самыя блізкія ў геаграфічных адносінах", - адзначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, характар тавараабароту і гандлёва-эканамічных адносін з краінамі-суседзямі ў Беларусі больш складаны і насычаны. "Нашым харчовым прадуктам удалося прабіцца на спажывецкі рынак Літвы. Літоўцы не па чутках ведаюць і любяць квас і піва беларускай вытворчасці, алкагольную, рыбную прадукцыю, кандытарскія вырабы, касметыку. Калі паглядзець шырэй на формы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, то мне як намесніку сустаршыні беларуска-літоўскай міжурадавай камісіі прыемна адзначыць, што ў Літве створаны зборачныя вытворчасці трактароў МТЗ, аўтамабіляў МАЗ, абсталявання радыяцыйнага кантролю "Полімайстар". Літаральна за 30 км ад Вільнюса беларускі "Амкадор" хутка будзе збіраць дарожную і будаўнічую тэхніку на месцы былога Пабяржскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання. У цэлым сёння ў Літве працуе каля 250 кампаній з беларускім капіталам", - расказаў Аляксандр Гур'янаў.

У 2014 годзе павялічыліся пастаўкі ў Латвію кансерваванай агародніны і садавіны, мінеральнай і газіраванай вады. Паступова нарошчваюцца пастаўкі моцнага алкаголю, шакаладу і цукерак, дасягнуты значны рост паставак харчовай солі, рапсавага алею.

"Еўрапейскі саюз з'яўляецца для Беларусі адным з ключавых гандлёвых партнёраў. Беларускі экспарт у краіны ЕС толькі за апошнія пяць гадоў вырас у 2 разы. У агульным аб'ёме экспарту на краіны ЕС прыпадае ад 30 да 43 працэнтаў. Згадзіцеся, гэта нямала. Калі б мы пастаўлялі туды толькі нафтапрадукты, калійныя і азотныя ўгнаенні, металапрадукцыю, мы ніколі не змаглі б дасягнуць такога ўзроўню экспарту. Наменклатура тавараў, якія мы экспартуем у краіны ЕС, намнога шырэйшая - ад прадуктаў харчавання і лёгкай прамысловасці да станкоў, трактароў, грузавых і кар'ерных аўтамабіляў. Беларускімі прадпрыемствамі створана больш за 40 уласных суб'ектаў тавараправоднай сеткі ў еўрапейскіх краінах, уключаючы 20 зборачных вытворчасцей аўтамабільнай і трактарнай тэхнікі", - сказаў Аляксандр Гур'янаў.

"Суседства з ЕС матывуе нашых вытворцаў больш актыўна ўкараняць еўрапейскія нормы і стандарты пры вытворчасці прадукцыі. Калі мы хочам, напрыклад, экспартаваць аўтамабілі і аўтобусы ў краіны Еўропы, то абавязаны ўстанаўліваць рухавікі, якія адпавядаюць экалагічнаму стандарту Еўра-5, не ніжэй. Вялікае значэнне мае маркіроўка, упакоўка, гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне, гібкія механізмы аплаты. Неабходна ўлічваць усё, інакш пераможа канкурэнт. Еўрапейскі рынак ёмісты, блізкі, але вельмі жорсткі ў плане канкурэнцыі", - падкрэсліў намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі