Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Врс 2015

Гур'янаў 15-23 верасня з рабочым візітам наведвае Сальвадор, Нікарагуа і Аргенціну

17 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў 15-23 верасня з рабочым візітам наведвае Сальвадор, Нікарагуа і Аргенціну, паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ужо адбыліся першыя ў гісторыі двухбаковых адносін палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Сальвадора. Плануецца таксама правядзенне першага пасяджэння беларуска-аргенцінскай і другога пасяджэння беларуска-нікарагуанскай міжурадавых камісій па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Да падпісання ў час візіту падрыхтаваны пакет дакументаў, які павінен пашырыць дагаворна-прававыя адносіны з гэтымі краінамі. У іх ліку міжурадавае пагадненне з Нікарагуа аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, мемарандум аб супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы з Аргенцінай.

Дзмітрый Мірончык падкрэсліў, што адносіны Беларусі з Сальвадорам цяпер знаходзяцца на этапе актыўнага старту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі