Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Кст 2015

Гумінскі ўзначаліць беларускую парламенцкую дэлегацыю на 133-й Асамблеі МПС у Жэневе

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі ўзначаліць беларускую парламенцкую дэлегацыю на 133-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза ў Жэневе (Швейцарыя). Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Алжыра ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Смаілам Алаўа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу праінфармаваць, што з 17 па 21 кастрычніка бягучага года ў Жэневе пройдзе сесія Міжпарламенцкага саюза. Беларускую парламенцкую дэлегацыю будзе ўзначальваць мой намеснік Віктар Гумінскі. Наша дэлегацыя гатова сустрэцца з парламентарыямі Алжыра, калі з іх боку будзе такая зацікаўленасць, і абмеркаваць перспектыўныя пытанні", - заўважыў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што актывізацыя ўзаемадзеяння на ўзроўні парламентаў Беларусі і Алжыра мае важнае значэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі