Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Чэр 2015

Групу дружбы з Беларуссю збіраюцца стварыць у парламенце Эквадора

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Групу дружбы з Беларуссю збіраюцца стварыць у парламенце Эквадора. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС па выніках сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна са старшынёй Нацыянальнай Асамблеі гэтай краіны Габрыэлай Алехандрай Рывадэнэйра Бурбана.

У час сустрэчы Габрыэла Рывадэнэйра паведаміла аб намеры ініцыіраваць стварэнне ў Нацыянальнай Асамблеі групы дружбы "Эквадор - Беларусь", праінфармавалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"Бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця двухбаковых адносін, адзначылі важную ролю, якую могуць адыгрываць заканадаўчыя органы нашых краін у паглыбленні беларуска-эквадорскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах", - дадалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, выказана ўзаемная зацікаўленасць у далейшым развіцці міжпарламенцкіх сувязей, абмене візітамі парламенцкіх дэлегацый, умацаванні ўзаемадзеяння дзвюх краін у Міжпарламенцкім саюзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі