Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Чэр 2018

Група міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Беларуссю ствараецца ў Нацыянальнай асамблеі Эквадора

20 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Група міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Беларуссю ў бліжэйшы час будзе створана ў Нацыянальнай асамблеі Эквадора. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Эквадоры.

Гэта пытанне разглядалася на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Рэспубліцы Эквадор Ігара Палуяна са старшынёй Нацыянальнай асамблеі гэтай краіны Элізабет Кабесас. Абмеркаваны тэмы актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва, абмену візітамі дэлегацый беларускіх і эквадорскіх заканадаўцаў. Размова ішла і аб паглыбленні практычнага ўзаемадзеяння ў рамках Міжпарламенцкага саюза, а таксама Лацінаамерыканскага парламента, дзе Беларусь мае статус наглядальніка.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, пытанні пашырэння беларуска-эквадорскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння разглядала ў час афіцыйнага візіту ў Беларусь 17-19 мая міністр замежных спраў і міграцыі Эквадора Марыя Фернанда Эспіноса Гарсес. На праведзеных у Мінску перагаворах і сустрэчах дасягнуты дамоўленасці па ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі