Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Крс 2015

Грамадзянства Беларусі можна будзе атрымаць толькі пасля бесперапыннага 7-гадовага пражывання ў краіне

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзянства Беларусі можна будзе атрымаць толькі пасля бесперапыннага пражывання ў краіне на працягу сямі гадоў, паведаміў сёння міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч у Палаце прадстаўнікоў, прадстаўляючы законапраект аб папраўках у закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удакладняецца цэнз аседласці. Трэба будзе пражыць бесперапынна сем гадоў непасрэдна перад падачай хадайніцтва аб атрыманні грамадзянства Беларусі. Тым самым устараняецца множнасць тлумачэнняў. Гэта змяненне будзе садзейнічаць сапраўды інтэграцыі ў наша грамадства асоб, якія набываюць беларускае грамадзянства", - сказаў міністр.

Адказваючы на пытанне дэпутата Наталлі Кучынскай, кіраўнік МУС паведаміў, што ўказы Прэзідэнта, якія датычацца набыцця або страты грамадзянства Беларусі, сведчаць, што беларускае грамадзянства штоквартальна набываюць больш людзей, чым страчваюць.

Ён дадаў, што беларускае грамадзянства набываюць у асноўным тыя, хто прыязджае з постсавецкіх краін. "Акцэнт зрушыўся ў бок грамадзян Украіны па зразумелых прычынах", - адзначыў міністр.

Папраўкі, якія прадстаўляў сёння ў Палаце прадстаўнікоў Ігар Шуневіч, былі прыняты ў першым чытанні.

Законапраект, у прыватнасці, выключае патрабаванне аб тым, што іншаземцы, якія набываюць грамадзянства Беларусі ў парадку рэгістрацыі, абавязкова павінны былі мець раней грамадзянства СССР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі