VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Стд 2021

Генсакратар ШАС адзначыў актыўную пазіцыю Беларусі як наглядальніка ў дзейнасці арганізацыі

Генсакратар ШАС адзначыў актыўную пазіцыю Беларусі як наглядальніка ў дзейнасці арганізацыі
Фота з архiва

22 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько сустрэўся з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімірам Норавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР.

Уладзімір Нораў падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь як наглядальнік заўсёды вызначалася актыўнай пазіцыяй у дзейнасці ШАС, падключалася да розных механізмаў і ініцыятыў, садзейнічала іх развіццю.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб перспектывах эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва на прасторы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Былі дасягнуты дамоўленасці аб перадачы беларускага вопыту ў галіне стварэння спрыяльных умоў для міжнародных перавозак і лічбавізацыі, які можа быць карысны дзяржавам "сям'і ШАС".

Юрый Сянько запэўніў у гатоўнасці Беларусі актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх сферах дзейнасці арганізацыі, прытрымлівацца прынцыпу "шанхайскага духу", які надае ШАС выключны характар на сусветнай арэне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход