Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліп 2015

Гендырэктару СААЗ перададзена запрашэнне наведаць Беларусь у кастрычніку 2015 года

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гендырэктару СААЗ Маргарэт Чэн перададзена запрашэнне ад імя прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова наведаць Беларусь у кастрычніку 2015 года для ўдзелу ў Еўрапейскай міністэрскай канферэнцыі. Запрашэнне было перададзена ёй на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Васілём Жарко ў час міжнароднага медыцынскага форуму ў Ашхабадзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Еўрапейская міністэрская канферэнцыя "Ахоп усіх этапаў жыцця ў кантэксце палітыкі Здароўе-2020" з удзелам міністраў аховы здароўя 53 краін пройдзе ў Мінску 21-22 кастрычніка. Правядзенне такога значнага мерапрыемства стала сведчаннем высокай ацэнкі арганізацыі і самой сістэмы аказання меддапамогі ў Беларусі з боку СААЗ. На канферэнцыю таксама запрошаны прадстаўнікі міжнародных агенцтваў і арганізацый, у тым ліку ЮНІСЕФ, ЮНЭЙДС, ПРААН, МАВР (IARC).

У час форуму Васіль Жарко правёў рабочыя сустрэчы з міністрамі аховы здароўя Літвы, Латвіі, Кыргызстана, Афганістана і Туркменістана. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Акрамя таго, кіраўнік ведамства выступіў з дакладам "Работа па паляпшэнні здароўя насельніцтва: нацыянальныя дасягненні за апошнія 20 гадоў і перспектывы на будучае".

Медыцынскі форум прысвечаны абмеркаванню такіх важных тэм, як работа па паляпшэнні здароўя насельніцтва (нацыянальныя дасягненні за апошнія 20 гадоў і перспектывы на будучае); вынікі ў галіне дасягнення Мэт развіцця тысячагоддзя; прагрэс у прафілактыцы і кантролі над неінфекцыйнымі захворваннямі (прыклад Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню); знешняя палітыка і нейтралітэт: на службе інтарэсам здароўя; міжсектаральныя дзеянні для здароўя ў рамках рэгіянальнай стратэгіі "Здароўе-2020" і нацыянальнай работы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі