9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральным дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" назначаны Андрэй Мохар. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да гэтага часу Андрэй Мохар працаваў на пасадзе дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал".