Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Dec 2019

Генасамблея ААН прыняла падрыхтаваную Беларуссю рэзалюцыю аб чарнобыльскім супрацоўніцтве

Генасамблея ААН прыняла падрыхтаваную Беларуссю рэзалюцыю аб чарнобыльскім супрацоўніцтве
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў. Фота МЗС Беларусі

17 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. На пленарным пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН кансэнсусам прынята падрыхтаваная дэлегацыяй Беларусі рэзалюцыя "Доўгачасовыя наступствы чарнобыльскай катастрофы". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Разам з Беларуссю суаўтарамі дакумента па чарнобыльскай праблематыцы выступілі 56 дзяржаў. Рэзалюцыя Генасамблеі стане платформай для далейшых дзеянняў у мэтах аптымізацыі міжнароднага рэагавання на наступствы чарнобыльскай трагедыі.

Асноўны пасыл новай рэзалюцыі - неабходнасць прадаўжэння чарнобыльскага супрацоўніцтва пад эгідай ААН у мэтах дасягнення ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў і насельніцтва праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі. У дакуменце адлюстраваны ўклад міжнароднай супольнасці, уключаючы сістэмы ААН, у аднаўленне і развіццё пацярпелых рэгіёнаў і асаблівая каардынуючая роля Праграмы развіцця ААН у гэтай дзейнасці.

Рэзалюцыя заклікае дзяржавы-члены і ўстановы сістэмы ААН да далейшага ўмацавання стратэгічных партнёрскіх сувязей, наладжвання альянсаў і мабілізацыі рэсурсаў для развіцця тэрыторый, закранутых чарнобыльскай катастрофай. У дакуменце абазначаны напрамкі праграм аднаўлення пацярпелых рэгіёнаў. У іх ліку - развіццё мясцовага прадпрымальніцтва і турызму, стварэнне рабочых месцаў, пераход мясцовай эканомікі на экалагічна бяспечныя тэхналогіі, садзейнічанне ўстойліваму лесакарыстанню і сельскагаспадарчым інавацыям, інтэграцыя сацыяльна слабаабароненага насельніцтва ў працэсы мясцовага развіцця і заахвочванне здаровага ладу жыцця.

Прыняцце рэзалюцыі - сведчанне салідарнасці міжнароднай супольнасці з намаганнямі пацярпелых краін, гатоўнасці прадаўжаць удзяляць чарнобыльскай праблематыцы належную ўвагу і аказваць садзейнічанне ўстойліваму развіццю пацярпелых рэгіёнаў і насельніцтва.

У адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральная асамблея ААН правядзе 26 красавіка 2021 года спецыяльнае пасяджэнне, прысвечанае 35-й гадавіне чарнобыльскай катастрофы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі