Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Dec 2015

Генасамблея ААН падтрымае ініцыятыву Беларусі аб правядзенні сустрэчы па выкараненні гандлю людзьмі

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная асамблея ААН падтрымае ініцыятыву Беларусі па правядзенні ў лютым 2016 года сустрэчы па тэматыцы выкаранення гандлю людзьмі ў кантэксце рэалізацыі парадку дня ўстойлівага развіцця. Арганізацыю мерапрыемства абмеркавалі 9 снежня ў Нью-Ёрку намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў і старшыня Генасамблеі ААН Могенс Люкетафт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

У час сустрэчы абмяркоўваліся таксама пытанні арганізацыі памятнага пасяджэння Генасамблеі ААН у красавіку 2016 года, прысвечанага 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Валянцін Рыбакоў праінфармаваў старшыню Генеральнай асамблеі аб бачанні Беларуссю падыходаў да арганізацыі гэтых мерапрыемстваў. Могенс Люкетафт у сваю чаргу выказаў гатоўнасць падтрымаць ініцыятывы Беларусі і іншых дзяржаў - членаў ААН.

"Мерапрыемства па барацьбе з гандлем людзьмі будзе арганізавана па прапанове Беларусі сумесна з упраўленнем па наркотыках і злачыннасці ААН і іншымі партнёрамі. Пасяджэнне ГА ААН па Чарнобылі адбудзецца па сумеснай ініцыятыве Беларусі, Расіі і Украіны, замацаванай у адпаведнай рэзалюцыі Генасамблеі 2013 года", - растлумачылі ў прэс-службе МЗС.

Бакі таксама абмеркавалі захады па актывізацыі дзейнасці і павышэнні ролі Генеральнай асамблеі ААН. "Адзначана важнасць максімальнага задзейнічання паўнамоцтваў Генасамблеі ў працэсе падбору і назначэння наступнага Генеральнага сакратара ААН", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі