Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Лют 2018

Ігар Луцкі ўзгоднены на пасаду гендырэктара тэлеканала СТБ

6 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Ігара Луцкага генеральным дырэктарам ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў журналістам Ігар Луцкі, адна з важнейшых задач, якія паставіў перад тэлекампаніяй Прэзідэнт, заключаецца ў развіцці нацыянальнага кантэнту. "Доля беларускіх праграм павінна павялічвацца. Але важна мець новыя асобы і новыя змест і напаўненне", - адзначыў ён.

Таксама, паводле слоў Ігара Луцкага, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за ўсімі пераўтварэннямі павінны стаяць людзі. Вельмі важна, каб праз сродкі масавай інфармацыі была паказана роля чалавека ў развіцці краіны. "Бізнес - гэта важна, але ўсе павінны разумець, што перш за ўсё чалавек працы з'яўляецца галоўным героем тэлевізійных праграм і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі", - падкрэсліў новы кіраўнік СТБ.

Каб дасягнуць гэтых мэт, неабходна ўзмацніць творчыя кадры. "Прэзідэнт вельмі дакладна і тонка разумее работу тэлевізійных СМІ, асаблівую ўвагу ён удзяляў рабоце аператарскай службы. Менавіта па гэтым напрамку неабходна ўзмацніцца", - сказаў Ігар Луцкі.

Фінансаванне ж, лічыць ён, павінна быць размеркавана на тэлеканале так, каб асноўныя акцэнты былі расстаўлены правільна.

Луцкі Ігар Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1972 годзе ў горадзе Столін Брэсцкай вобласці.

У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; у 2000 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1995-2000 гадах - спецыяліст першай катэгорыі, вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст, начальнік аддзела праектавання і адміністрацыі баз даных Міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь, у 2000-2002 гадах - саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2002-2004 гадах - загадчык аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі галоўнага ўпраўлення дакументацыйнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у 2004-2006 гадах - намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва", у 2006-2008 гадах - дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Новае радыё", у 2008-2014 гадах - першы намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва".

Да гэтага часу Ігар Луцкі працаваў на пасадзе першага намесніка міністра інфармацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі