У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Стд 2019

Ганаровай граматай МЗС Беларусі ўзнагароджаны пасол Іспаніі Ігнасіа Ібаньес

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былы дзяржсакратар МЗС Іспаніі, пасол Іспаніі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Ігнасіа Ібаньес Рубіа ўзнагароджаны ганаровай граматай МЗС Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі.

У пасольстве Беларусі ў Іспаніі 11 студзеня адбылося мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю стварэння сучаснай беларускай дыпламатычнай службы.

У сустрэчы прынялі ўдзел паслы шэрага замежных дзяржаў, супрацоўнікі МЗС Іспаніі, органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі бізнесу, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Іспаніі. "У ходзе мерапрыемства ганаровай граматай МЗС Беларусі за ўклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва быў узнагароджаны былы дзяржаўны сакратар МЗС Іспаніі, пасол Іспаніі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Ігнасіа Ібаньес. Узнагароды пасольства за садзейнічанне развіццю беларуска-іспанскага супрацоўніцтва на сучасным этапе былі ўручаны прадстаўнікам іспанскага бізнесу, сферы культуры, а таксама прадстаўнікам беларускай дыяспары ў Іспаніі", - праінфармавалі ў пасольстве.

Гаворачы пра беларуска-іспанскія адносіны, пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Павел Латушка падкрэсліў, што "сёння пішуцца новыя старонкі беларуска-іспанскага супрацоўніцтва: дзвюх еўрапейскіх дзяржаў, якія маюць усе перспектывы на новыя стагоддзі дружалюбных адносін".

У той жа дзень у Мадрыдзе адбылася сустрэча Паўла Латушкі з дзяржсакратаром МЗС Іспаніі Фернанда Валенсуэла. Сярод вынікаў апошніх гадоў супрацоўніцтва бакі адзначылі, у прыватнасці, адкрыццё пасольства Беларусі ў Іспаніі, развіццё знешнепалітычнага дыялогу, сістэматычнае правядзенне кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Іспаніі, а таксама стварэнне сумеснай міжурадавай беларуска-іспанскай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве.

Павел Латушка і Фернанда Валенсуэла канстатавалі ўстойлівы рост гандлёвага абароту паміж Беларуссю і Іспаніяй. Былі акрэслены і напрамкі далейшага развіцця беларуска-іспанскіх адносін. У іх ліку візіт дэлегацыі МЗС Іспаніі ў Беларусь у 2019 годзе, а таксама планы па адкрыцці ганаровых консульстваў Беларусі ў Малазе і Тэнэрыфэ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс